Брат на брата
У нумары за 22 красавіка выйшла лаканічная нататка пад назвай "Матацыкліст наехаў на роднага брата". Падрабязнасці гэтай жудаснай начной гісторыі распавёў спецыяліст па прапагандзе і агітацыі УДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама Мікалай ГАРБАЧОЎ.
Перадгісторыя: Нядзеля. 22-гадовы Антон з вёскі Стэпы Жлобінскага раёна завёў свой старэнькі ІЖ"Юпітэр", які без дакументаў набыў яшчэ калі вучыўся ў бабруйскім ПТВ, і паехаў у суседнюю вёску Шчэдрын да сябра. У Шчэдрыне ёсць мясцовы бар. Менавіта туды сябры і накіраваліся, каб пасядзець за куфлем піва. Час праляцеў імгненна. Пачало цямнець. Да Антона падышоў мясцовы жыхар, рабочы прыватнага прадпрыемства 22-гадовы Аляксей М., і папрасіў пракаціцца на "жалезным кані". Адмовіць — значыць праславіцца як скнара. І хлопец неахвотна згадзіўся. Аляксей, які, дарэчы, як і Антон, не меў правоў на кіраванне матацыклам, з ветрыкам праехаў па вуліцы і вярнуўся назад. Праз нейкі час паўтарыў сваю просьбу, маўляў, трэба ў бар прывезці каханую.
Развязка: ...Работнікі міліцыі доўга не маглі знайсці той злашчасны ІЖ"Юпітэр". І зразумела, бо Антон, які ведаў, што яго чакае сур'ёзная адказнасць за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе ў нецвярозым стане, не прыдумаў нічога лепшага, як схаваць яго. Заехаў у лес, кінуў матацыкл у роў і закідаў яго галлём. Сам жа пешшу вярнуўся дадому. У Шчэдрыне гаспадара матацыкла ведалі нямногія, ды і тыя не вельмі ахвотна давалі паказанні. Маўляў, у чым яго віна, за рулём жа знаходзіўся іншы. У рэшце рэшт аператыўна-следчая група выйшла на Антона, які сам жа і адвёў супрацоўнікаў міліцыі ў лес. Па факце дарожна-транспартнага здарэння заведзена крымінальная справа.
...Работнікі міліцыі доўга не маглі знайсці той злашчасны ІЖ"Юпітэр". І зразумела, бо Антон, які ведаў, што яго чакае сур'ёзная адказнасць за перадачу кіравання транспартным сродкам асобе ў нецвярозым стане, не прыдумаў нічога лепшага, як схаваць яго. Заехаў у лес, кінуў матацыкл у роў і закідаў яго галлём. Сам жа пешшу вярнуўся дадому. У Шчэдрыне гаспадара матацыкла ведалі нямногія, ды і тыя не вельмі ахвотна давалі паказанні. Маўляў, у чым яго віна, за рулём жа знаходзіўся іншы. У рэшце рэшт аператыўна-следчая група выйшла на Антона, які сам жа і адвёў супрацоўнікаў міліцыі ў лес. Па факце дарожна-транспартнага здарэння заведзена крымінальная справа.P.S. Не адкрыю Амерыкі, калі скажу, што самым даступным і распаўсюджаным транспартным сродкам у вёсцы (пасля веласіпеда, зразумела) з'яўляецца матацыкл. Толькі, на жаль, карыстацца ім у межах Правілаў дарожнага руху ўмеюць не ўсе... І пакуль не навучацца, давядзецца расплачвацца, у тым ліку і жыццём...
Надзея ДРЫЛА.