Пад Бярозай сутыкнуліся два беларускія знішчальнікі
22.04.2010 10:03
—
ЧП
21 красавіка ў 20.15 падчас ажыццяўлення планавага палёту ва ўмовах абмежаванай бачнасці пры выкананні манеўру павышанай складанасці адбылося сутыкненне ў паветры двух самалётаў МіГ‑29 927‑й знішчальнай авіяцыйнай базы (Бяроза).
БелаПАН
Пра гэта паведаміла прэс‑служба Міністэрства абароны Беларусі.
У выніку адна з машын атрымала пашкоджанні, якія не далі магчымасці прадоўжыць палёт. Лётчык здолеў вывесці знішчальнік у раён 210‑га авіяцыйнага палігона
і, пераканаўшыся ў адсутнасці на зямлі населеных пунктаў, катапультаваўся.Прафесійныя дзеянні іншага пілота дазволілі другой машыне паспяхова прызямліцца на базавым аэрадроме.
Цяпер жыццю лётчыкаў нішто не пагражае. Прычыны здарэння расследуюцца камісіяй Міністэрства абароны.
БелаПАН