Мільён — за 8 дарожных знакаў

Источник материала:  
22.04.2010 — ЧП

18-гадовы непрацуючы юнак апоўначы разышоўся не на жарт. Практычна ў цэнтры Гомеля, якраз насупраць будынка абласнога ваенкамата, ён добра пашкодзіў дах прыпыначнага пункта.

Міліцыянеры, якія зафіксавалі вынікі яго "подзвігаў", не маглі не заўважыць стан алкагольнага ап'янення. А 600 тысяч рублёў яму прыйдзецца кампенсаваць прыватнаму прадпрыемству, ва ўласнасці якога знаходзіцца прыдарожнае збудаванне. Тым часам на аўтадарозе Сербавічы — Караблішча, што ў Чачэрскім раёне, невядомы скраў 8 дарожных знакаў і 14 металічных стоек для іх. Калі яго знойдуць, — заплаціць больш за мільён рублёў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

←На Филиппинах разбился грузовой самолет с россиянами на борту

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика