Пажар на заводзе «Гомсельмаш»
20.04.2010 12:25
—
ЧП
45 чалавек былі эвакуяваны 19 красавіка з палаючага цэха РУП «Гомсельмаш».
Алена Германовіч, БелаПАН
Як паведаміў прэс‑сакратар Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, паведамленне аб узгаранні ў малярнай майстэрні прадпрыемства паступіла ў службу «101» у 15.51. У 16.23 пажар быў лакалізаваны.
У выніку ўзгарання агонь перакінуўся на дах будынка, пашкоджана ад 20 да 30 кв. м даху і вытворчае памяшканне. З 45 чалавек 15 былі выведзены з зоны задымлення супрацоўнікамі МНС. Прычыны пажару высвятляюцца. Пацярпелых няма.
Алена Германовіч, БелаПАН