Старшыня і бухгалтар падазраюцца ў раскраданні

Источник материала:  
20.04.2010 — ЧП

Раённая пракуратура па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі 15 красавіка ўзбудзіла крымінальную справу супраць старшыні і бухгалтара сельгаскааператыва “Багданаўскі” па артыкуле “Раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі”.
Пракурор Валожынскага раёна Арцём Сасонка ў інтэрв’ю “РГ” расказаў, што старшыня з бухгалтарам падазраюцца ў раскраданні ў буйным памеры. Паводле папярэдняга расследавання аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, падазроныя ў 2007 годзе прадалі індывідуальным прадпрымальнікам каля 48 тон збожжа, а грошы за яго, каля 9,5 мільёна рублёў, скралі.

Цяпер праводзяцца следчыя дзеянні для ўстанаўлення віны і замацавання доказнай базы. Абвінавачанне пакуль не прад’яўленае. У старшыні і бухгалтара, па словах Арцёма Сасонкі, статут падазроных у здзяйсненні злачынства. Іх не затрымлівалі, яны знаходзяцца на свабодзе.

Згодна з трэцяй часткай 210 артыкула Крымінальнага кодэкса, за раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры можна атрымаць ад трох да дзесяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Сяргей ЗЯНЬКО.

←Белорусские граждане арестованы по обвинению в интернет-мошенничестве

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика