Скралі асфальтаўкладчык!
У Віцебску па дапамогу ў міліцыю звярнуўся машыніст дарожна-будаўнічага ўпраўлення, які паведаміў, што невядомыя спрабавалі пракаціцца на асфальтаўкладчыку, які належыць упраўленню. Спецыялізаваная машына стаяла ля дома па вуліцы.
Здарылася гэта каля пяці гадзін дня. Зладзеі разбілі лабавое шкло машыны і трапілі ў кабіну. Міліцыянеры па "гарачых слядах" затрымалі 25-гадовага раней судзімага за хуліганства і 22-гадовага беспрацоўнага, таксама раней судзімага. Узбуджана крымінальная справа.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
Выманьвалі грошы на выраб дамоўДва індывідуальныя прадпрымальнікі з Жодзіна атрымалі шмат долараў і рублёў ад грамадзян, якім абяцалі вырабіць зрубы дамоў, аднак падманулі людзей.
Адзін з прайдзісветаў, 36-гадовы прадпрымальнік, умудрыўся заключыць некалькі дагавораў, за якія атрымаў ад пацярпелых грошы і растраціў іх. У перыяд з 2007 па 2008 гады ён "зрубіў" па дагавору з мінчаніна 8 950 долараў на выраб дома, з жыхара Гродна — 8 550 долараў, яшчэ з аднаго сталічнага прасцяка — 13 200 000 рублёў. Па ўсіх гэтых фактах у адносінах да "бізнэсмена" заведзеныя крымінальныя справы. Крымінальная справа ўзбуджаная ў адносінах да 34-гадовага жодзінца, які летась заключыў з мінчанінам дагавор на выраб зруба дома і атрымаў на гэтыя мэты 26 мільёнаў 900 тысяч рублёў, аднак грошы растраціў.
Ігар ГРЫШЫН.
Кіроўца наехаў на маладую паруНяшчасце адбылося ўвечары паблізу вёскі Штацілы ў Дзяржынскім раёне. 20-гадовы хлопец разам з 15-гадовай дзяўчынай ішлі па правай абочыне, калі іх збіў з ног кіроўца на "міцубісі-кольт". Збіў і адразу ж з'ехаў з месца здарэння. Ад атрыманых траўмаў малады чалавек загінуў на месцы здарэння, яго спадарожніцу даставілі ў бальніцу. Як паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, машыну ўцекача знайшлі ў кювеце на шостым кіламетры аўтадарогі Стоўбцы — Івянец — Пяршаі. У ходзе ўведзенага плана "Перахоп" у хуткім часе затрымалі і самога кіроўцу.
Надзея ДРЫЛА.