Загінуў у агні ад травы
У палаючай траве паблізу вёскі Няверы загінуў 74-гадовы пенсіянер.
Як паведаміў карэспандэнту "Звязды" прэс-сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі, выратавальнікаў на месца здарэння выклікала мясцовая жыхарка. Супрацоўнікі МНС у ачагу травы, якая гарэла, і знайшлі ўжо нежывога чалавека. Паводле слоў суразмоўцы, за мінулыя суткі ў краіне было зафіксавана 48 выпадкаў загарання сухой травы і кустоў, а агульная плошча пашкоджанай агнём тэрыторыі склала каля 30 гектараў. У МНС таксама заўважылі, што падпалы — не лепшы і да таго ж небяспечны спосаб пазбавіцца ад травы, акрамя таго, ён наносіць істотную шкоду экалогіі. Між іншым, за падпал травы ў краіне прадугледжаны штраф ад 10 да 40 базавых велічынь.
Ігар ГРЫШЫН.
На гаспадыні загарэўся халат...Газавая служба, міліцыя, МНС і хуткая дапамога былі выкліканыя ўдзень у адзін са шматкватэрных дамоў Гомеля. Тут адбылася ўспышка газа-паветранай сумесі.
Са слоў 58-гадовага гаспадара высветлілася, што ён забыў на пліце чайнік, які заліў полымя вадой. Мужчына, які знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення, зайшоў на кухню і скарыстаўся запалкай, каб закурыць. Як лагічны вынік выбуха газу: грамадзянін з апёкамі 3 ступені рук, галавы, тэрмаінгаляцыйнай траўмай дастаўлены ў спецыялізаваную бальніцу. У пакоі аплавіўся пластыкавы пакет акна, пашкоджаныя міжпакаёвыя дзверы, — паведамілі ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС. А вось для 74-гадовай жыхаркі Калінкавічаў прыгатаванне ежы на пліце ўрэшце закончылася трагічна. На сталай жанчыне загарэўся халат. Урачы Гомельскага апёкавага цэнтра некалькі дзён змагаліся за яе жыццё, але ж жанчына атрымала апёкі 3-4 ступені, ад якіх яна памерла.
Днепр забраўаднаго з прыхільнікаў пакатацца на маторнай лодцы ў час, калі гэта забаронена ў сувязі з нерастам рыбы.
Каля Рэчыцы, у раёне метызнага завода, два жыхары горада выехалі на сярэдзіну ракі. Пры развароце лодка перакулілася, і мужчыны аказаліся ў вадзе. Адзін з іх — 26-гадовы С.С. змог выбрацца на бераг, дзе яго чакалі медыцынскія работнікі, якія засведчылі стан моцнага ап'янення, — паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога ўпраўлення МНС. Цела другога плыўца, якому было 29 гадоў, шукаюць да гэтага часу. У вёсцы Буда-Люшава Буда-Кашалёўскага раёна ў сцёкавым раўку ў двары асабістага домаўладання патанула дзяўчынка 2007 года нараджэння.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.