Труну не давёз
11.04.2010
—
ЧП
Труну побач з перакуленым мікрааўтобусам убачылі вадзіцелі праязджаючых міма машын 11 красавіка каля паловы восьмай вечара на перакрыжаванні вуліцы 1 Мая і дарогі абапал Вілейкі.
Кіроўца белага мікрааўтобуса маркі “Мерсэдэс” ехаў з боку Шылавічаў у горад. Па словах намесніка начальніка райаддзела міліцыі Андрэя Дударчыка, вадзіцель, які быў без пасажыраў, не справіўся з кіраваннем, перавысіў хуткасць, выехаў у кювет і перакуліўся.
Пацярпелых у здарэнні няма. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі, якія прыехалі на месца, дасталі з перакуленага мікрааўтобуса труну.
“Можна меркаваць, што мужчына ехаў на пахаванне, – кажа Андрэй Дударчык. – Быў ён цвярозы альбо не – пакажа экспертыза. Міліцыя праводзіць праверку”.
Аддзел інфармацыі.