Паслугі: у Літву без візы
08.04.2010
—
ЧП
Раённы суд прыгаварыў чатырох жыхароў райцэнтра да розных тэрмінаў зняволення за арганізацыю незаконнай міграцыі.
У судзе было даказана, што ў ліпені і жніўні 2009 года праз беларуска-літоўскую мяжу яны на легкавых машынах перавозілі грамадзян Грузіі і Расіі. Выяўленыя тры эпізоды. Першыя два разы граніцу паспяхова перасеклі па сем нелегальных мігрантаў, трэці раз перапраўлялі 13 чалавек. Трох з іх затрымалі на беларускай тэрыторыі, 10 - у Літве. Па словах памочніка пракурора Ашмянскага раёна Анастасіі Пастушко, двое абвінавачаных атрымалі па тры гады зняволення, адзін - тры з паловай і адзін - тры гады з адтэрміноўкай пакарання. Усе - з канфіскацый маёмасці.
Сяргей ЗЯНЬКО.