Пенсіянер падпаліў госця
Для апошняга пасядзелкі за чаркай скончыліся трагічна: пацярпелы з тэрмічнымі апёкамі быў змешчаны ў бальніцу, але ўрачы, якія змагаліся за жыццё гэтага пацыента, не змаглі яго выратаваць.
Буйны нораў праявіў 61-гадовы сталічны пенсіянер, які, дарэчы, раней быў судзімы за крадзеж. У сябе на кватэры на вуліцы Пензенскай ён выпіваў з госцем — 44-гадовым жыхаром вёскі Новы двор, што ў Мінскім раёне. Калі ж мужчыны ў нейкі момант не знайшлі агульнай мовы, гаспадар кватэры выбраў у якасці "аргумента" растваральнік, якім абліў сваю ахвяру, а потым падпаліў. У дачыненні да падазронага заведзена крымінальная справа, ён змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання.
Ігар ГРЫШЫН.
Махляркі забралі Br8,5 млнЧарговае злачынства, калі ахвярай прайдзісветак стала пенсіянерка, зафіксаванае ў Мінску: гаспадыня кватэры пусціла да сябе невядомых візіцёрак, якія назваліся сацыяльнымі работнікамі.
Даверлівасць 75-гадовай жанчыны, якая жыве ў доме на вуліцы Каліноўскага, паводле звестак аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў ГУУС Мінгарвыканкама, абышлася занадта дорага — з кватэры зніклі і грошы, і ювелірныя вырабы. Зламысніцам хапіла спрыту, каб адшукаць схованкі пацярпелай, адкуль яны выкралі 8 мільёнаў 500 тысяч рублёў і 4 залатыя ювелірныя вырабы. Супрацоўнікі сталічнай міліцыі цяпер расшукваюць нахабніц.
Ігар ГРЫШЫН.
Старшыня сказаў: сячы...Супрацоўнікі Смаргонскай міжрайінспекцыі выявілі незаконную высечку дрэў у Ашмянскім раёне. У прыдарожных палосах па ўказанні кіраўніка аднаго з СВК было высечана больш за 200 дрэў. Дазвольных дакументаў на правядзенне гэтых работ не было. Навакольнаму асяроддзю нанесена шкода ў памеры больш за 7 мільёнаў рублёў.