Выстава Васіля Зянько адкрылася ў музеі сучаснага выяўленчага мастацтва
24.03.2010 23:31
—
ЧП
Ураджэнец Стоўбцаў, сябра саюза мастакоў Беларусі – добра вядомы за межамі краіны. Яго работы – у музеі Нью-Йорка, а таксама ў прыватных калекцыях па ўсім свеце.
Аўтар працуе з акрылавымі фарбамі. Творы напоўнены незвычайнай імпульсіўнасцю і рытмікай. Чарговы мастацкі праект– 15 карцін – пераклікаюцца адна з другой і ствараюць у гледача ілюзію сусвету. Цэнтральная частка экспазіцыі – кола, як сімвал развіцця і вечных зменаў.