На Ракасоўскага легкавік вылецеў на ходнікі і перакуліўся + фота
10.03.2010 12:03
—
ЧП
Ад удару «Лада» вылецела на ходнікі і перавярнулася. Фота Дзмітрыя Іванова. |
Фота Дзмітрыя Іванова. |
ДТЗ каля «Салюта» ў красавіку 2009 г. |
ДТЗ з удзелам легкавікоў «Лада» і «Фольксваген Гольф» адбылася 9 сакавіка прыблізна ў 14.40 на праспекце Ракасоўскага, паведамляе TUT.BY. Паводле супрацоўнікаў ДАІ Ленінскага раёна Мінска, падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Пацярпелых у выніку аварыі няма. Абодва кіроўцы не прызнаюць сваёй віны.
Перакрыжаванне каля кінатэатра «Салют» карыстаецца нядобрай славай у кіроўцаў. Тут досыць часта здараюцца ДЗТ. Адно з сур’ёзных здарэнняў на гэтым участку праспекта адбылася ў красавіку 2009 г. Тады ў выніку сутыкнення двух аўто пацярпела жанчына, што стаяла на ходніках у чаканні зялёнага святла. Адзін з легкавікоў вылецеў на ходнікі і збіў яе. Жанчына трапіла ў шпіталь.