Мацi пяцярых дзяцей прыгаварылi да пазбаўлення волi

Источник материала:  
10.03.2010 — ЧП

43-гадовая жыхарка горада Узда абвiнавачваецца ў забойстве шостага нованароджанага дзiцяці.

Бездапаможнае малое жанчына адразу ж пасля родаў змясцiла ў полiэтыленавы пакет i выкiнула ў выграбную яму.

— Жанчына не знаходзiлася ва ўмовах псiхатраўматычнай сiтуацыi, выклiканай родамi, —паведамiла старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна КАЛІНIНА. — Пра гэта сведчыць заключэнне амбулаторнай судова-псiхолага-псiхiятрычнай экспертызы. Менавiта таму яе дзеяннi суд квалiфiкаваў як наўмыснае забойства заведама малалетняга, якi знаходзiўся ў бездапаможным стане.

Як высветлiлася, жанчына ўжо раней рабiла замах на жыццё чацвёртага дзiцяцi ў сям'i. Тады яна адкруцiлася ўмоўным асуджэннем да трох гадоў пазбаўлення волi.

На гэты раз Мiнскi абласны суд прыгаварыў мацi-забойцу да 10 гадоў пазбаўлення волi. Прыгавор пакуль у сiлу не ўвайшоў. Абвiнавачаная мае права абскардзiць яго ў Вярхоўны Суд.

Надзея ДРЫЛА.

←Пока красный петух не клюнет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика