Рожкi ды ножкi

Источник материала:  
10.03.2010 — ЧП

Толькi шкура i галава быка, напярэдаднi выкрадзенага невядомым злодзеем з малочнатаварнай фермы КСУП "Людзяневiчы", былi знойдзены ў лесе недалёка ад вёскi Вялiкiя Сцяблевiчы Жыткавiцкага раёна.

А вось у Хойнiцкiм быццам бы з мэтай продажу каня трое невядомых зайшлi да гаспадароў у вёсцы Карчавое. Але ж у доме яны збiлi 70-гадовую жанчыну i нiяк не чакалi, што яе 45-гадовы сын не толькi акажа супрацiўленне, але i затрымае аднаго са злачынцаў. Астатнiя знiклi на аўтамашыне "Жыгулi". Як паведамляюць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, у ходзе ўведзенага спецплана па перахопе, арганiзаванага ў Рэчыцкiм, Калiнкавiцкiм, Брагiнскiм, Лоеўскiм i Хойнiцкiм раёнах, зламыснiкi былi затрыманы ля вёскi Бязуеў супрацоўнiкамi ДАІ Рэчыцкага раёна.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←Пока красный петух не клюнет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика