Выпускнік скокнуў з будынка Педуніверсітэта

Источник материала:  
01.03.2010 10:26 — ЧП

Былы студэнт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, якога размеркавалі ў правінцыю, вырашыў зрабіць сабе смерць.

Трагедыя адбылася вечарам 26 лютага. У раёне 20:00 з будынка БДПУ імя Максіма Танка ў Мінску скінуўся былы студэнт гэтага універсітэта. Ён знаходзіўся на размеркаванні ў адным з правінцыйных гарадоў Беларусі і быў выпускніком факультэта прыродазнаўства 2009 году.

На факультэце прыродазнаўства БДПУ імя Максіма Танка пацвердзілі, што ўвечары 26 лютага з будынка універсітэта сапраўды скінуўся былы студэнт.

«Ніякіх праблем з навучаннем і паводзінамі ў гэтага студэнта не было», – паведамілі на факультэце, адмовіўшыся ад падрабязных каментароў наконт здарэння па тэлефоне.

У ГУУС Мінгарвыканкама таксама пацвердзілі факт здзяйснення самагубства на тэрыторыі БДПУ імя Максіма Танка 26 лютага і параілі звярнуцца па падрабязнасці інцыдэнту ў пракуратуру Маскоўскага раёна, каментароў ад якой пакуль не было.

←Выпускник спрыгнул со здания Педуниверситета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика