У сталічным аўтапарку №5 у аўтобусе знойдзены мёртвым рабочы
22.02.2010 12:07
—
ЧП
Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска праводзіць праверку паводле факту смерці слесара сталічнага аўтапарка №5.
Як паведамілі ў гарадской пракуратуры, мужчына быў знойдзены мёртвым ноччу 21 лютага ў салоне аўтобуса МАЗ на тэрыторыі прадпрыемства. Ён ляжаў на падлозе, падклаўшы пад галаву куртку.
Прычыны смерці ўстанаўліваюцца.