У сталічнай гасцініцы скончыў жыццё самагубствам жыхар Баранавічаў
19.02.2010 12:45
—
ЧП
55‑гадовы жыхар Баранавічаў, які працаваў на адным з мясцовых прадпрыемстваў, пакончыў жыццё самагубствам у сталічнай гасцініцы »Звязда».
Як паведамілі ў пракуратуры горада, мужчына прыехаў у Мінск 8 лютага на курсы павышэння кваліфікацыі. Увечары 18 лютага, напярэдадні здачы экзаменаў, яго знайшлі павешаным на шаліку ў нумары гасцініцы.
Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Маскоўскага раёна.