У Слуцкім раёне застрэлілі шалёную лісу
18.02.2010 10:53
—
ЧП
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Мінскага аблвыканкама, раніцай 17 лютага ў Слуцкі РАУС паступіла паведамленне ад старшыні Беліцкага сельскага савета аб тым, што на вуліцы ў вёсцы Балотчыцы ліса з прыкметамі шаленства кідаецца на людзей.
Для абясшкоджвання жывёлы ўчастковы інспектар міліцыі райаддзела прымяніў табельную зброю.