Два дзіцячыя садкі і 27 дамоў па вул. Ландара ў Мінску засталіся без гарачай вады і цяпла

Источник материала:  
15.02.2010 17:45 — ЧП

Цеплатрасу прарвала паміж жылым домам на вул. Ландара, 24 і дзіцячым садком на Ландара, 18. Прычына аварыі — карозіі металу трубаправода.

Без ацяплення і гарачага водазабеспячэння застаюцца 27 жылых шматкватэрных дамоў і два дзіцячыя садкі па вул. Ландара 18 і 48. Таксама ў выніку аварыі быў падтоплены падвал жылога дома на Ландара, 24 і трансфарматарных падстанцый на Ландара, 22. У мэтах прадухілення аварыйнай сітуацыі падстанцыя была адключаная, у выніку чаго без электраэнергіі заставаліся восем дамоў.

Зараз завершаны работы па аднаўленні электразабеспячэння і адпампоўка вады з падвалу жылога дома. Ацяпленне і гарачае водазабеспячэнне ў дамах і дзіцячых садках арыентыровачна павінны быць адноўлены да 6.00 16 лютага.

←27 домов и два детских сада на ул. Ландера в Минске остались без тепла и горячей воды

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика