У Мінску мужчына ўдарыў нажом у жывот цяжарную сяброўку

Источник материала:  
12.02.2010 11:08 — ЧП

У Мінску мужчына ўдарыў нажом у жывот цяжарную сужыцельку і выкінуўся з сёмага паверха.

Як паведаміліў пракуратуры Мінска, трагедыя адбылася вечарам 10 лютага на вуліцы Ротмістрава. 28‑гадовы мужчына са сваёй 22‑гадовай сяброўкай прыехаў у госці да маці з Мінскага раёна.

Падчас застолля паміж грамадзянскімі мужам і жонкай узнікла сварка. Мужчына прыраўнаваў сваю сяброўку да былога мужа.

Ён паспрабаваў ударыць яе нажом у жывот, аднак жанчыне ўдалося адхінуцца. Другім ударам яна была паранена, а мужчына выскачыў на балкон. Убачыўшы адтуль сваю акрываўленую сяброўку, якая падымалася з падлогі, ён выскачыў з сёмага паверху. Мужчына разбіўся насмерць,

жанчына шпіталізавана. Зараз яе жыццю і жыццю будучага дзіцяці нічога не пагражае.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Заводскага раёна сталіцы.

←Банкомат – как средство наживы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика