65 чалавек былі эвакуяваны па прычыне задымлення ў вёсцы Тарасікі
09.02.2010 13:23
—
ЧП
Мароз і сонца, а дзень – не цудоўны выдаўся для насельнікаў Барысаўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў вёсцы Тарасікі.
Як аказалася, замкнула электраправодка на другім паверсе будынка. Спрацавала пажарная сігналізацыя. Ратавальнікі хутка ліквідавалі здамыленне, ніхто не пацярпеў.
Усяго за выхадныя на Міншчыне адбылося 10 пажараў, загінулі 4 чалавекі. У асноўным – па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём.