Трактар сутыкнуўся з цягніком у Пухавіцкім раёне
08.02.2010 15:34
—
ЧП
Міліцыя высвятляе абставіны сутыкнення цягніка з трактарам у Пухавіцкім раёне, у выніку чаго адбылася затрымка цягнікоў, што рухаліся ў бок Мінска.
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, у выніку ДТЗ, што здарылася ў першай палове дня 8 лютага, загінуў трактарыст.
Падрабязнасці здарэння пакуль невядомыя, як і тое, якія цягнікі вымушаныя былі затрымацца з прычыны ДТЗ. Ёсць інфармацыя, што ў Мінск спазняўся цягнік са Светлагорска.
Цяпер на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі Пухавіцкага РАУС, Мінскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце, Дзяржаўтаінспекцыі.