У Новалукомлі дзве жанчыны да смерці забілі знаёмага

Источник материала:  
08.02.2010 11:34 — ЧП

У Новалукомлі (Чашніцкі раён Віцебскай вобласці) у дачыненні да 28‑гадовай і 32‑гадовай мясцовых жыхарак распачата справа на падставе ч. 2 арт. 147 Крымінальнага кодэкса (наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання).

Як паведамілі ў праваахоўных органах, 5 лютага пасля сумеснага распіцця спіртных напояў жанчыны да смерці забілі знаёмага. 42‑гадовы мужчына памёр ад пералому рэбраў і разрыву лёгкага.

Максімальная санкцыя ч. 2 арт. 147 КК — пазбаўленне волі на тэрмін да 10 гадоў.

←Замёрз на ганку лецішча

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика