У Круглым замініравалі дзве школы

Источник материала:  
21.01.2010 14:50 — ЧП

У райцэнтры Круглае, што на Магілёўшчыне, дзве школы мусілі прыпыніць заняткі. У міліцыю патэлефанавала невядомая т паведаміла, што яны замініраваныя.

Ва ўправе ўнутраных спраў магілёўскага аблвыканкама паведамілі, што тэлефанаванне зарэгістраванае ў 12.40.

«Тэлефанавала жанчына, якая сказала, што замініраваныя дзве школы ў Круглым.

Устаноўлена, што тэлефанавала жанчына 1962 года, інвалід другой групы па псіхічным захворванні. Далей ёю будзе займацца судовая экспертыза. Былі праведзеныя неабходныя мерапрыемствы супрацоўнікамі Міністэрства надзвычайных сттуацый і міліцыяй. Са школы №2 былі эвакуяваныя 730 вучняў і персаналу. Па першай школе пакуль няма звестак».

13 студзеня ў Магілёве таксама эвакуавалі наведвальнікаў кавярні «Стары Магілёў». У 2 гадзіны ночы патэлефанаваў невядомы і паведаміў, што кавярня замініраваная. Прыбылі сапёры й міліцыя, але выбухоўкі не знайшлі. Міліцыя вызначыла, што тэлефанаваў 29-гадовы мужчына, якога пазьней даставілі ў псыхіятрычную лякарню.

←Мощный циклон обрушился на Сахалин

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика