У Нідэрландах затрыманая група беларускіх нелегалаў

Источник материала:  
20.01.2010 20:36 — ЧП
Каралеўская памежная паліцыя Нідэрляндаў арыштавала каля 30 нелегалаў зь Беларусі, Украіны і Кыргызстану, якія ехалі на турыстычным аўтобусе з Нэапалю ў Амстэрдам. У часе памежнага кантролю высьветлілася, што яны ня маюць дакумэнтаў, неабходных, каб знаходзіцца ў ЭЗ.

Цяпер нелегаламі займаецца Служба іміграцыі і натуралізацыі. Паводле прадстаўнікоў нідэрляндзкіх памежных уладаў, нелегалаў могуць чакаць “жудасныя наступствы”. Як паказалі на допыце некаторыя беларускія грамадзяне, большасьць зь іх цягам некалькіх гадоў незаконна жылі і працавалі ў Італіі. У цяперашнія калядныя вакацыі ўсходнія нелегальныя рабочыя вырашылі скарыстаць танны аўтобусны тур Нэапаль — Парыж — Амстэрдам. Паводле іхных слоў, ніхто не чакаў пільнага памежнага кантролю ў першыя дні новага году.

←Почти 500 человек были эвакуированы из школы в Могилевской области из-за сообщения о минировании

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика