Напаў з сякерай на пенсіянерку за 2 тыс. рублёў
18.01.2010 10:16
—
ЧП
Разбойны напад 15 студзеня быў учынены на 72‑гадовую мінчанку.
У міліцыі пенсіянерка расказала, што ў яе дом праз акно пранік невядомы мужчына і, пагражаючы сякерай, завалодаў 2 тыс. рублёў і банкаўскай карткай пацярпелай.
За ўчыненне гэтага злачынства Ленінскім РУУС сталіцы адшукваецца 44‑гадовы раней судзімы за крадзеж мінчук.