Мікрааўтобус лёг у кювет
12.01.2010 11:30
—
ЧП
Грузавы мікрааўтобус «Пежо‑Баксёр» перакуліўся а 15.00 у нядзелю, 10 студзеня, за 500 метраў ад паста ДАІ на выездзе з Маладзечна.
На слізкай дарозе кіроўца няправільна выбраў хуткасць руху, з’ехаў у правы на ходзе кювет, і машына лягла на бок. Кіроўца і яго пасажырка абышліся лёгкім спалохам.