Мінскі школьнік загінуў, сарваўшыся з 16‑га паверха жылога дома
11.01.2010 11:16
—
ЧП
Вучань 9‑га класа сярэдняй школы Мінска загінуў, сарваўшыся з 16‑га паверха жылога дома на вуліцы Бурдзейнага.
Цела падлетка было знойдзена вечарам 6 студзеня. Праверку па факце яго гібелі праводзіць пракуратура Фрунзенскага раёна Мінска.
Як мяркуецца, юнак займаўся паркурам — быў аматарам экстрэмальнага перамяшчэння па горадзе.