У Брэсце 18‑гадовы юнак загінуў, скочыўшы з пяціпавярховіка
04.01.2010 16:09
—
ЧП
У Брэсце загінуў 18‑гадовы мясцовы жыхар, які скочыў з даху пяціпавярховага жылога дома.
Трагедыя адбылася 2 студзеня прыкладна ў 23.50.
Малады чалавек выйшаў на дах дома, у якім жыў, і кінуўся ўніз. Ён загінуў на месцы.
Прычыны, якія прымусілі 18‑гадовага хлопца здзейсніць такі ўчынак, высвятляе пракуратура Ленінскага раёна Брэста.