Недарэчная смерць на Новы год ад рук жонкі

Источник материала:  
04.01.2010 11:44 — ЧП

А 4‑й раніцы 1 студзеня ў адной са сталічных клінік памёр 49‑гадовы непрацуючы мінчук, які быў туды дастаўлены паўтары гадзіны раней з пранікальным раненнем грудной клеткі і пашкоджаннем лёгкага.

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, устаноўлена, што мужчыну ў 1.40 у кватэры ў сварцы штурхнула жонка, пасля чаго ён упаў на шкленне міжпакаёвых дзвярэй.

Падазраваная ва ўчыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў была затрымана нарадам палка патрульна‑паставой службы міліцыі і змешчана ў ІЧУ. Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Заводскага РУУС распачата справа па ч. 3 арт. 147 Крымінальнага кодэкса.

←В Пинске из-за попадания петарды в окно загорелись ясли-сад

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика