Кіроўца з Карэліч наехаў на жанчыну і кінуў паміраць на ўзбочыне

Источник материала:  
28.12.2009 12:08 — ЧП

У 24-гадовай маці засталося двое дзяцей 4 і 6 гадоў. Падазраванага ў здзяйсненні ДТЗ затрымалі ў Лідзе, куды ён прыгнаў «Фольксваген» на рамонт.

Увечары 26 снежня паблізу вёскі Палужжа Карэліцкага раёна была збітая легкавіком мясцовая жыхарка 1985 года нараджэння. Кіроўца з’ехаў з месца здарэння, пакінуўшы жанчыну на ўзбочыне. Здарылася гэта за якую сотню метраў ад яе дому. Небараку знайшлі толькі раніцай. У маладой жанчыны засталіся малыя дзеці — 4 і 6 гадоў.

Падазраванага ў наездзе на чалавека затрымалі ў Лідзе, куды ён прыгнаў «Фольксваген» на рамонт. Ім апынуўся ўладальнік «Фольксваген» 1970 г.н., жыхар Карэліч. Паводле сведак у той вечар мужчына быў нібыта моцна п’яны.

←КГК обнаружил, что Гомельский завод пусковых двигателей работал без лицензии

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика