Другая смерць ад пераахаладжэння ў Мінску
17.12.2009 10:58
—
ЧП
У мінскай бальніцы хуткай дапамогі 16 снежня ў 18.00 памёр мужчына, якога прывезлі ў медустанову з агульным пераахаладжэннем.
Як паведамілі ў пракуратуры горада, гадзінай раней пацярпелага, які па выглядзе з’яўляўся асобай без пэўнага месца жыхарства, брыгада хуткай дапамогі забрала ад дома № 17 па вуліцы Акадэміка Вышалескага ў Фрунзенскім раёне сталіцы.
Гэта ўжо другі ў горадзе выпадак гібелі ад пераахаладжэння пасля прыходу моцных маразоў. 15 снежня ў бальніцы хуткай дапамогі памёр мужчына, таксама па выглядзе бомж.