Пацукi скралi больш за чатыры мiльёны рублёў
16.12.2009 12:31
—
ЧП
Больш за чатыры мiльёны рублёў, якiя належаць 85-гадовай бабулi, скралi з шафы ў яе дома... пацукi. Адбылася гэтая неверагодная гiсторыя ў Дубровенскiм раёне.
Бабуля на працягу шасцi гадоў старанна збiрала свае мiльёны. Зарабляла. Нягледзячы на паважаны ўзрост, пенсiянерка працавала на падсобнай гаспадарцы: трымала карову, здавала малако, апрацоўвала агарод. Прадавала прадукцыю з уласнай гаспадаркi.
Як паведамiў "Звяздзе" пракурор Дубровенскага раёна Iгар Белавусаў, бабуля чамусьцi не давярала банкам i хавала грошы ў старой драўлянай шафе. У вынiку за гэта i паплацiлася. Аднойчы, калi вырашыла папоўнiць свой "уклад" у шафе, не ўбачыла кроўных грошай. Хто скраў?
Выклiкала бабуля мiлiцыю. I як жа здзiвiлiся члены следча-аператыўнай групы i сама пацярпелая, калi пры аглядзе месца здарэння ўсе знiклыя грошы былi знойдзены у той жа шафе на нiжняй палiцы.
Ды вось толькi гаспадары ў грошай былi ўжо iншыя — сям'я пацукоў. Дарэчы, прыкладна палову грошай грызуны ўжо "патрацiлi", каб добраўпарадкаваць сваё жыллё — купюры аказалiся разарванымi на часткi. Астатнiя грошы ў цэласцi грызуны "адклалi". Скрадзеныя грошы ў пацукоў "канфiскавалi" i вярнулi гаспадынi.