У Гродне кіроўца збіў траіх дзяцей

Источник материала:  
16.12.2009 10:56 — ЧП

Хлопчыкі перабягалі дарогу па рэгуляваным пераходзе на чырвонае святло. На трасе Мінск-Мікашэвічы пад колы легкавіка трапіла вучаніца 6 класа.

У Гродне ў аўторак 15 снежня каля 16-й гадзіны 25-гадовы кіроўца «Фольксвагена Пасат» збіў траіх дзяцей, якія перабягалі дарогу па рэгуляваным пераходзе на чырвонае святло. У выніку ДТЗ хлопчыкі (двое 9-гадовых і адзін 10-гадовы) трапілі ў бальніцу.

У той жа дзень каля 19.10 на 19-м кіламетры аўтадарогі Мінск-Мікашэвічы пад колы легкавіка «Рэно Лагуна», якім кіраваў 32-гадовы мужчына, трапіла вучаніца 6 класа. Дзяўчынку з траўмамі шпіталізавалі.

Паводле mvd.gov.by

←Экипаж задержанного в Таиланде самолета с оружием может быть казнен

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика