Мінчук павесіўся на дрэве ў Лошыцкім парку
14.12.2009 11:08
—
ЧП
Пра гэта расказаў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей Балашоў.
12 снежня а 22‑й гадзіне ў Лошыцкім парку насупраць дома №180 па вул. Маякоўскага на дрэве быў знойдзены труп 26‑гадовага мінчука. Труп знайшоў брат павешанага.
У кватэры, дзе пражываў малады чалавек, была знойдзеная перадсмяротная запіска. «У ёй толькі стандартныя фразы: прашу прабачыць і гэтак далей, але нічога канкрэтнага пра прычыны свайго сыходу з жыцця ён не паведаміў», — адзначыў Сяргей Балашоў, удакладніўшы, што адна з версій самагубства ‑‑ сямейныя праблемы.
У памерлага засталіся жонка і дачка. Па гэтым факце пракуратура Ленінскага раёна праводзіць праверку, прызначана судова‑медыцынская экспертыза.