У лідскай бальніцы памерла кіроўца аўтамабіля «БМВ»

Источник материала:  
14.12.2009 10:57 — ЧП

У лідскай бальніцы 13 снежня памерла 37‑гадовая мясцовая жыхарка, вадзіцель аўтамабіля «БМВ», у выніку сутыкнення з якім 8 снежня загінулі тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама.

Паводле слоў суразмоўцы агенцтва, смерць наступіла ад атрыманых у аварыі траўмаў. Самая сур’ёзная з іх — удар сэрца. Пры гэтым жанчына практычна ўвесь час знаходзілася ў прытомнасці. Пасля ДТЗ яна была шпіталізавана ў бальніцу ў Воранаве, затым яе перавезлі ў Ліду.

Дарожная аварыя адбылася ў 19.30 блізу вёскі Бастуны. Аўтамабіль «БМВ» выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць супрацоўнікаў Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС, якія ехалі на службу.

Два міліцыянеры загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы.

Два пацярпелыя міліцыянеры зараз знаходзяцца ў шпіталі МУС у Мінску.

Паводле факта ДТЗ расследуецца справа на падставе ч. 3 арт. 317 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх і больш асоб).

←Минчанин повесился на дереве в Лошицком парке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика