Пяты за тры днi супрацоўнiк мiлiцыi загiнуў у ДТЗ

Источник материала:  
11.12.2009 12:53 — ЧП

Увечары паблiзу вёскi Самулкi Чавускага раёна супрацоўнiк мясцовага РУУС, старшы сяржант мiлiцыi, кiруючы аўтамабiлем «Фальксваген», выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з мiкрааўтобусам.

У вынiку аўтамабiль з’ехаў у кювет, а мiлiцыянер загiнуў, паведамляе Звязда.

Нагадаем, што вечарам 8 снежня ў ДТЗ загінулі тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС.

Трагедыя здарылася прыкладна а 19.30 непадалёк ад вёскі Бастуны Воранаўскага раёна. Аўтамабіль «БМВ», якім кіравала 37 —гадовая жанчына выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць міліцыянераў, якія ехалі на службу.

У выніку аварыі два супрацоўнікі аддзела аховы загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Два міліцыянеры і кіроўца «БМВ» шпіталізаваны.

7 снежня ў дарожнай аварыі ў Гродне загінуў 29‑гадовы інспектар ДАІ,

які ехаў разам з напарнікам на выклік.

←Минск на несколько минут остался без спасателей, милиции и скорой.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика