У ДТЗ загінулі тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС

Источник материала:  
09.12.2009 14:14 — ЧП

Тры супрацоўнікі Воранаўскага аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні ўвечары 8 снежня.

Як паведаміліва УУС Гродзенскага аблвыканкама, трагедыя здарылася прыкладна ў 19.30 непадалёк ад вёскі Бастуны Воранаўскага раёна. Аўтамабіль «БМВ», якім кіравала жанчына 1972 года нараджэння, выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з «Аўдзі». У апошняй знаходзіліся пяць міліцыянераў, якія ехалі на службу.

У выніку аварыі два супрацоўнікі аддзела аховы загінулі на месцы, адзін памёр у бальніцы. Два міліцыянеры і кіроўца «БМВ» шпіталізаваны.

У Гродзенскай вобласці гэта другі выпадак гібелі міліцыянераў у ДТЗ на гэтым тыдні. 7 снежня ў дарожнай аварыі ў Гродне загінуў інспектар ДАІ, які знаходзіўся на службе.

←В Перми умерла 125-я жертва «Хромой лошади»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика