Двайны наезд паблiзу Жодзiна

Источник материала:  
09.12.2009 09:50 — ЧП

Спроба 55‑гадовага мужчыны перайсцi праезную частку па‑за пешаходным пераходам скончылася смерцю.

Спачатку на пешахода i яго ровар, якi ён кацiў побач, наехаў 21‑гадовы кiроўца «Мерседэса». Ад моцнага ўдару мужчыну адкiнула на паласу сустрэчнага руху, дзе ён трапiў пад колы аўтамабiля «Субару Легасi». Ад атрыманых раненняў пешаход загiнуў на месцы здарэння.

Паводле слоў начальнiка службы прафiлактыкi i прапаганды бяспекi дарожнага руху спецыяльнага падраздзялення ДПС «Страла» Яўгена Лапца, няшчасце адбылося на аўтадарозе Слабада — Навасады, паблiзу Жодзiна, прыкладна каля 16.30.

←Крупнейшая в истории Гомельской области партия ртути изъята сотрудниками КГБ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика