Жыхар Заслаўя кінуўся пад электрычку
07.12.2009 13:02
—
ЧП
Увечары 4 снежня на станцыі Аляхновічы спрабаваў скончыць жыцьцё самагубствам 22‑гадовы жыхар Заслаўя. Малады чалавек кінуўся пад электрацягнік Маладзечна — Мінск.
Як паведамілі ва ўпраўленні ўнутраных спраў на транспарце МУС Беларусі, з адкрытай чэрапна‑мазгавой траўмай і ўдарамі галаўнога мозгу малады чалавек шпіталізаваны ў маладзечанскі шпіталь.
Матывы ўчынку высвятляюцца.