У Оршы асудзілі 14‑гадовага серыйнага злодзея
04.12.2009 14:30
—
ЧП
Днямі ў Оршы выслухаў прысуд 14‑гадовы хлопчык. За некалькі месяцаў школьнік здзейсніў па меншай меры адзінаццаць крадзяжоў на рынках, у крамах, у грамадскіх месцах горада.
Хлопец цягаў не прысмакі, а кашалькі з грашыма. Яму прысудзілі адбыць у выхаваўчай калоніі паўтара года.