Сабака ўзяў след

Источник материала:  
04.12.2009 — ЧП

У жыхара в. Манькавiчы Столiнскага раёна нехта на верандзе выбiў шыбу i ўкраў тры мяхi ячменю.

Здарылася гэта ноччу, i калi пенсiянер паскардзiўся ў мiлiцыю, то да яго прыехаў нарад са службовым сабакам. Сляды прывялi да двух мясцовых жыхароў.

Сымон Свiстуновiч.

Сто семдзясят цялят эвакуяваныя Сто семдзясят цялят эвакуяваныя падчас пажару на ферме ў Талачынскiм раёне сумеснымi намаганнямi работнiкаў мясцовай гаспадаркi i супрацоўнiкамi раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях.

Узгаранне ў будынку каля вёскi Лешава, якi належыць СВК "Обальцы", выявiў вартавы гаспадаркi. У той момант унутры будынка знаходзiлiся 170 цялят, якiя былi выведзеныя ў бяспечнае месца. У вынiку здарэння знiшчаны дах фермы 1982 года пабудовы, часткова пашкоджанае перакрыцце. Падчас разбору выяўлена, што ўзгаранне пачалося са знешняга боку даху, таму найбольш верагоднай прычынай пажару разглядаецца падпал. Матэрыялы перададзеныя ў РАУС, вiнаваты ў здарэннi вызначаецца.

БЕЛТА.

←Приправа для расправы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика