У Салiгорску падлеткi абязлiчылi iншамаркi
З прыпаркаваных на ноч на вулiцах Будаўнiкоў i Чыгуначнай у Салiгорску аўтамабiляў двое 15-гадовых падлеткаў сарвалi фiрменныя лагатыпы.
Пацярпелi адразу 46 аўтаўладальнiкаў, чыiм "жалезным коням" зладзюжкi падпсавалi "морду". Паводле звестак начальнiка аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў УУС Мiнаблвыканкама Аляксандра Шункевiча, падлеткаў каля трох гадзiн ночы затрымалi на вулiцы Гуляева ў Салiгорску супрацоўнiкi аддзела Дэпартамента аховы. Напачатку праваахоўнiкi звярнулi ўвагу на двух хлопцаў, якiя гулялi ў футбол плафонамi ад лiхтароў вулiчнага асвятлення. Як патлумачылi самi гульцы, маўляў, плафоны яны знайшлi на зямлi, а цяпер вяртаюцца ў iнтэрнат сваёй навучальнай установы. Прычым, як выявiлася, вяртаюцца не з пустымi кiшэнямi: апошнiя былi набiтыя значкамi ад "Мерседэсаў", "Фордаў" i "Альфа-Рамеа". Пра паходжанне свайго багацця падлеткам давялося распавядаць ужо ў аддзеле ўнутраных спраў, куды iх даставiлi для ўдакладнення ўсiх акалiчнасцяў. Там "свавольнiкi" i раскрылi ўсе "карты". У мiлiцыю, дарэчы, пакуль звярнулiся толькi чацвёра пацярпелых, над чыiмi аўтамабiлямi "папрацавалi" вандалы. Што ж датычыцца таго ўрону, якi яны нанеслi аўтаўладальнiкам, то ён, мяркуючы па ўсiм, вялiкi: толькi адзiн знак з "Мерседэса-Бенца С220" гаспадар ацанiў у 100 тысяч рублёў. Па факту заведзена крымiнальная справа.
Iгар ГРЫШЫН.