Міліцэйскі начальнік у Баранавічах ператварыў падначаленых у парабкаў

Источник материала:  
25.11.2009 10:32 — ЧП

Прыгаворам суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы былы начальнік Баранавіцкага аддзела дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь прызнаны вінаватым ва злоўжыванні ўладай і службовымі паўнамоцтвамі.

Як паведаміла старшы памочнік пракурора Брэсцкай вобласці Вольга Дзмітрук, падпалкоўнік міліцыі з верасня 2005 года па снежань 2008 года прыцягваў падначаленых яму работнікаў да работ па рамонце дома яго бацькоў; будаўніцтве гаража родным; уборцы кватэры, у якой жыў; рамонце асабістага аўтамабіля і аказанні іншых паслуг сабе і родным.

Як правіла, гэтыя работы праводзіліся ў працоўны для падначаленых час, ім налічвалася зарплата. Акрамя таго, у асабістых мэтах ён выкарыстоўваў службовы транспарт.

Судом Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы дзеянні былога супрацоўніка органаў унутраных спраў кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 424 Крымінальнага кодэкса.

Яму прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі са штрафам ў памеры 100 базавых велічынь (3,5 млн. рублёў) з пазбаўленнем права займаць пасады ў органах унутраных спраў тэрмінам на тры гады. Выкананне пакарання прыгаворам суда адтэрмінавана на два гады.

Шкоду ў памеры больш за 1 млн рублёў асуджаны вярнуў да разгляду справы ў судзе.

Прыгавор пакуль у законную сілу не ўвайшоў і можа быць абскарджаны.

Як адзначыла Дзмітрук, 31 сакавіка 2009 года падпалкоўнік міліцыі звольнены з органаў МУС за парушэнне службовай дысцыпліны. Дадзеную крымінальную справу расследаваў следчы па найважнейшых справах пракуратуры Брэсцкай вобласці.

←В Азовском море столкнулись суда, одно из них затонуло

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика