Адпачыў на $3 400

Источник материала:  
19.11.2009 — ЧП

41-гадовы сталічны жыхар, запрасiўшы да сябе ноччу ў госцi невядомую дзяўчыну, якая знiкла з яго жылля разам з грашамi гаспадара.

Па дапамогу да супрацоўнiкаў мiлiцыi звярнуўся жыхар дома з вулiцы Гарадзецкай. Як выявiлася, гасцявала невядомая ў яго з гадзiны ночы да чатырох: пара бавiла час, распiваючы спiртное. Калi ж дзяўчына сышла, то прыхапiла з сабой 3400 долараў ЗША. Супрацоўнiкi крымiнальнага вышуку знайшлi падазроную i затрымалi: у iзалятар часовага ўтрымання трапiла 22-гадовая мiнчанка.

Ігар ГРЫШЫН.

"Шторм": 2,8 тоны на 6,5 мiльёна

У Аршанскiм раёне на аўтадарозе Брэст — Мiнск — мяжа Расiйскай Федэрацыi мiлiцыянеры з ДАI затрымалi аўтамабiль "Iвека", што належыць сталiчнаму iндывiдуальнаму прадпрымальнiку.

На аўто правозiлiся больш за 2800 лiтраў вадкасцi "Шторм" на аснове спiрту. Кошт грузу — 6 мiльёнаў 555 тысяч рублёў. Дакументы, якiя маглi б пацвердзiць якасць тавару i легальнасць яго набыцця, адсутнiчалi. Склалi адмiнiстрацыйны пратакол. Вадкасць канфiскавалi.

Аляксандр ПУКШАНСКI.

Забiў мацi палкай...

85-гадовую пенсiянерку з Кажан-Гарадка знайшлi мёртвай у сваёй хаце — у жанчыны былi паламаныя рэбры i пашкоджаныя лёгкiя. А расправiўся з ёй 47-гадовы сын, якi, выпiўшы лiшку, схапiў палку...

Сымон Свiстуновiч.

 

Школьнiк павесiўся з цiкаўнасцi

Дзесяцiгадовы вучань у адной з вёсак Мядзельскага раёна выпадкова павесiўся з цiкаўнасцi. Пра гэта паведамiла старшы памочнiк пракурора Мiнскай вобласцi Таццяна Калiнiна.

Дзiця было знойдзена вiсеўшым у пятлi на паддашку хаты. "Яно жыло з бацькамi i старэйшай сястрой. Сям'я характарызуецца станоўча. Па месцы вучобы хлопчык таксама характарызаваўся як вучань, якi вызначаўся ўважлiвасцю i дапытлiвасцю".

Калi яго знайшлi, дзiця вiсела ў пятлi з вяроўкi. Пры гэтым яго ногi дакраналiся столевага пакрыцця паддашка. У аналагiчным становiшчы была знойдзена настаўнiца гэтай школы, якая пакончыла жыццё самагубствам 27 верасня. Смерць настаўнiцы выклiкала вялiкi рэзананс сярод вучняў школы, i дзiця пастаянна цiкавiлася механiзмам наступлення смерцi пры павешаннi, пыталася ў бацькi, цi магла яна вызвалiцца з пятлi, маючы апору пад нагамi. Бацькi тлумачылi сыну механiзм наступлення смерцi пры павешаннi, але, будучы па натуры цiкаўным, хлопчык вырашыў правесцi эксперымент i праверыць на сабе магчымасць вызвалення з пятлi пры наяўнасцi апоры пад нагамi.

Пракуратура Мядзельскага раёна правяла праверку па факце смерцi вучня. Праверка вызначыла, што падлетак не закончыў жыццё самагубствам, а загiнуў у вынiку няшчаснага выпадку.

БЕЛТА.

←Как «обувают» магазины

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика