Злодзеяў прывабліваюць незашклёныя балконы

Источник материала:  
18.11.2009 14:56 — ЧП

Злодзеі не заўжды трапляюць у чужыя дамы праз дзверы. Нядаўна ў Мінску адзін такі ўлез у кватэру па вуліцы Чалюскінцаў праз фортку. Захапіўшы манітор і калонкі, ён выйшаў тым самым шляхам, якім увайшоў. Злачынцу затрымалі. Узбуджаная крымінальная справа.

Але наколькі частыя крадзяжы праз форткі?

— Такія злачынствы здзяйсняюцца досыць рэдка, — распавядае прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі. — У горадзе за гэты год такім спосабам было здзейснена каля васьмідзесяці крадзяжоў, большасць з іх — у дзённы час, калі людзі на працы. Найчасцей злодзеяў прывабліваюць кватэры на першым паверсе з незашклёнымі балконамі.

←Отбывавший наказание на «химии» грабил пассажиров электричек

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика