Туббальнiчны рэкет

Источник материала:  
14.11.2009 — ЧП

41 -гадовы хворы на сухоты з Мазырскага раёна, якi праходзiў лячэнне ў Гомельскай туберкулёзнай бальнiцы, палепшыў сваё матэрыяльнае становiшча пры дапамозе пагроз фiзiчнай расправай такому ж хвораму. Як расказалi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама, раней судзiмы грамадзянiн змог забраць у пенсiянера з Калiнкавiчаў яго банкаўскую картку. Больш за тое: той сказаў лiхадзею i свой пiн-код. Не дзiўна, што грошы ў суме 1 мiльён 300 тысяч адразу знiклi з яго рахунка i пакуль гаспадару не вернуты.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

←Михаил Ибрагимович — потомок Остапа Ибрагимовича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика