Захацелася замяняльнiка...
13.11.2009
—
ЧП
Адразу чатырох жыхароў в. Даманава (Iвацэвiцкi раён) затрымалi аператыўнiкi.
У мiлiцыю звярнуўся намеснiк дырэктара СГА "Даманава" i заявiў, што нехта ноччу сарваў навясны замок i выкраў са склада фермы некалькi цэнтнераў замяняльнiка сухога малака "Бiкорм IН". Мiлiцыянеры вылiчылi зладзеяў хутка. Трое з затрыманых раней ужо асуджалiся за крадзеж.
Сымон Свiстуновiч.
За аленя трэба будзе заплацiцьIх затрымалi ў в. Ятвязь Iвацэвiцкага раёна. Беспрацоўны з в. Альшэва Бярозаўскага раёна i яго напарнiк з г. Белаазёрска, якiя ўжо раней пабывалi на лаве падсудных, застрэлiлi ноччу самца еўрапейскага аленя.
Дзяржаве нанесены страты ў некалькi мiльёнаў рублёў.