Таран Генконсульства Літвы ў Гродне

Источник материала:  
12.11.2009 13:07 — ЧП

У Гродне работнік аўтамайстэрні на скрадзеным аўтамабілі пратараніў паставое памяшканне Генконсульства Літвы.

Справа па ч. 1 арт. 214 КК (згон транспартнага сродку) заведзеная ў Гродне ў дачыненні да 28‑гадовага раней асуджанага мясцовага жыхара, работніка прадпрыемства «Аўтааналіз».

Як паведамілі ў дэпартаменце аховы МУС, малады чалавек быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ноччу 11 лістапада.

Кіруючы згнанай з тэрыторыі аўтамайстэрні машынай «Опель‑Вектра», якая належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, аўтаслесар пратараніў паставое памяшканне Генеральнага консульства Літвы.

←У жыхара Баранавічаў канфіскавана тысяча індывідуальных засцерагальных масак

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика