Для махляроў перапіс працягваецца

Источник материала:  
11.11.2009 — ЧП

У кватэру да 75-гадовай гамяльчанкi прыйшоў малады хударлявы мужчына з папкай, якi прапанаваў жанчыне "перапiсацца", паведамiлi ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама. Адначасова грамадзянiн пачаў распытваць яе аб жыццi-быццi, а потым перайшоў да сапраўднай мэты свайго вiзiту i стаў патрабаваць у сталай жанчыны грошы. Далей — больш: памiж iмi завязалася няроўная барацьба, i жанчына пачала гучна клiкаць на дапамогу. Вось тут не вытрымалi нервы ў лiхадзея — ён хутка збег, а жанчына доўга адыходзiла ад сустрэчы з "перапiсчыкам", якога сама даверлiва пусцiла ў кватэру.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

Электрык-садыст

Апошнюю кропку ў скандале са сваёй сужыцелькай паставiў прасам 57-гадовы электрык з в. Моўчадзь Баранавiцкага раёна.

Ён быў п'яны i не чуў, калi вярнулася дамоў сужыцелька. Жанчына пагрукала ў дзверы, затым пастукала ў акно — адказу не было. Тады жанчына выбiла шыбу. За гэта мужчына яе моцна пабiў, ды яшчэ паставiў на сужыцельку разагрэты прас. Пацярпелая звярнулася па медыцынскую дапамогу, а пазней падключылася мiлiцыя i завяла на электрыка крымiнальную справу.

Сымон Свiстуновiч

←Видишь блондинку — зри в корень

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика